Богуш, Аляксандр Аляксандравіч (доктар ветэрынарных навук; 1931—2022).
Месца нараджэння: г. п. Карэлічы Гродзенскай вобласці. Вучоны ў галіне ветэрынарыі і ветэрынарна-санітарнай экспертызы. Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут (1953). Доктар ветэрынарных навук (1983), прафесар (1991).
Характарыстыка дзейнасці: Навуковыя даследаванні прысвечаны распрацоўцы гігіенічных рэжымаў утрымання жывёл і птушак; распрацоўцы сродкаў і спосабаў дэзінфекцыі і дэратызацыі на жывёлагадоўчых аб'ектах; павышэнню якасці малака, дыягностыцы і лячэнню мастытаў у кароў; ветэрынарна-санітарнай і токсіка-біялагічнай ацэнцы кармоў і кармавых дабавак з улікам іх уплыву на якасць вырабленай прадукцыі; ветэрынарна-санітарнай ацэнцы прадуктаў жывёльнага паходжання на прадмет утрымання радыенуклідаў, нітратаў, цяжкіх металаў; вывучэнню і аздараўленню трыхінелёзных ачагоў у Рэспубліцы Беларусь (у выніку краіна практычна вызвалена ад гэтай хваробы). Пры непасрэдным удзеле вучонага распрацавана і асвоена вырабніцтва 16 ветэрынарных прэпаратаў, атрымана 12 патэнтаў на вынаходніцтвы. Апублікавана 338 навуковых прац, у тым ліку 10 кніг. У суаўтарстве створана 69 нарматыўных дакументаў.
Крыніцы інфармацыі: Анкета вучонага.
Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1996. — Т. 3. — С. 202.
[Некролог] // Навука. — 2022. — 11 мая (№ 19). — С. 7.